Міхась Шэка
Міхась Шэка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1926 |
Дата смерці | 8 лістапада 1991 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | «Новае жыцьцё» |
Член у |
Міхась Шэка (1 студзеня 1926 — 8 лістапада 1991; Джыланг, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, маёр БКА.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Меў тэхнічную асвету і прафесію інжынера. Быў лейтэнантам, пазней маёрам БКА. У час Другой сусветнай вайны апынуўся ў Германіі.
Па сканчэнні вайны выкладаў англійскую мову ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. У 1950 годзе пераехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў у Мельбурне, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларусаў Аўстраліі. Сябра аддзела Беларускага аб’яднання ў Вікторыі, удзельнік рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новае Жыцьцё». У 1958 годзе пераехаў з сям’ёй у Джыланг (за 100 км ад Мельбурна). Аднак, дарма што дыстанцыя, ён падтрымліваў кантакты з беларускімі арганізацыямі. Сябра беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі, удзельнік Кааператыва беларускага дому.
У 1980-х гадах сыйшоў на пенсію і зноў стаў актыўным удзельнікам беларускіх дзеяў. У 1983—1985 гадах — старшыня выканаўчага камітэта Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ініцыятар выдання бюлетэня ФРБАА. У 1989 годзе пераклаў і выдаў «Катэхізіс праваслаўнай царквы». Пахаваны ў Джылангу на тамтэйшых могілках.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шэка Міхась(бел. (тар.)) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 250.